Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Дата: 18 февраля 2018 в 18:07
Автор: Кечко И. А.
377 просмотров

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, наша мова! На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і трапнае слова. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі.

З 12 па 17 лютага у нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Праводзіцца ён традыцыйна напярэдадні Дня роднай мовы. Навучальны тыдзень атрымаўся насычаным і вяселым. Кожны дзень вучняў чакалі эстафеты, цікавыя конкурсы, вяселыя перапынкі.

Закончыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры конкурснай праграмай пад назвай “Пачытай са мной па-беларуску”. Самых актыўных удзельнікаў чакалі ўзнагароды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.