З 11 па 16 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Дата: 19 марта 2019 в 10:35
Автор: Кечко И. А.
380 просмотров

З 11 па 16 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Напярэдадні правядзення тыдня быў складзены план, у які былі ўключаны розныя мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры.
Пачаўся тыдзень з выставы іллюстрацый да твораў беларускіх пісьменнікаў. Некаторыя вучні падрыхтавалі газеты, у якіх былі змешчаны беларускія вершы, загадкі, рэбусы і іншы займальны матэрыял. На перапынках кабінет беларускай мовы запрашаў дзяцей на прагляд мультфільмаў на беларускай мове, слухалі беларускую музыку. На працягу тыдня праводзіліся алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў 4-9 класаў.
Кожны клас паўдзельнічаў у пазакласных мерапрыемствах: “Аматары роднага слова”, “Размаўляй са мной па-беларуску”. Сярод вучняў прайшоў конкурс чытачоў “Чароўны свет паэзіі”.
Тыдзень закончыўся падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем самых актыўных удзельнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.